Лявон Карповіч - Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства

Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства
Название: Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства
Автор:
Жанр: Рукоделие и ремесла
Серии: Нет данных
ISBN: Нет данных
Год: Не установлен
О чем книга "Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства"

Кніга «Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства» – незвычайнае падарожжа ў гісторыю нашай краіны. Незвычайнае, бо ў ёй незвычайна многа ілюстрацый у выглядзе паштовых выданьняў. Незвычайнае, бо ў ёй пра гісторыю Вялікага Княства апавядаюць паштовыя маркі. Таму ў ёй можна сустрэць тое, чаго няма ў навуковых выданьнях, але і адсутнічаюць многія падзеі, бо іх няма на марках. Кніга для зацікаўленых гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага і для філятэлістаў, як дапаможнік па стварэньню калекцыі.

Бесплатно читать онлайн Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства


© Лявон Карповіч, 2023


ISBN 978-5-0060-6209-2

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Незвычайнае акно ў Гісторыю

Для незаангажаванага чалавека паштовая марка-гэта маленькі кавалачак паперы, які служыць для выкананьня паштовай аплаты, а для філятэліста марка – гэта ня толькі прадмет для калекцыянаваньня, але крыніца ведаў. Маркі могуць ня толькі выклікаць цікаўнасьць, але быць нават мастацкімі цудамі.

Паштовыя маркі адлюстроўваюць ня толькі развіцьцё сістэм пісьмовай пошты за апошнія два стагодзьдзі, але яны таксама адлюстроўваюць увесь спэктр гісторыі, мастацтва і культуры, пачынаючы з пачатку нашай глябальнай цывілізацыі, погляды і стылістыку свайго часу.

Гэты маленькі кавалачак паперу – паштовая марка – ня толькі ўводзіць краіну ў каталёгі цэлага сьвету, робіць яе больш вядомай, але становіцца сымбалем трываласьці народу, сьведчаньнем яго існаваньня.


25 гадоў першай Беларускай паштовай марцы. Канвэрт пошты Беларусі, выдадзены ў 2017


У гэтых апавяданьнях маркі становяцца незвычайным вакном у гісторыю краіны, у якой мы жывем, запрашаюць нас паслухаць паданьні пра таямнічае і чароўнае Вялікае Княства… Яны раскажуць пра багатую, шматслаёвую, захапляльную Гісторыю праз займальныя, часта прыгожыя, а часам і эксцэнтрычныя знакі паштовай аплаты. У той жа час трэба ўлічыць, што паштовая марка не адлюстроўвае ўвесь спэктр жыцьця. Яе зьмест залежыць найперш ад дзяржаўнага ладу краіны, ад самасьвядомасьці яе грамадзян, бо праект маркі ствараецца чалавекам і друкуюць марку ў дзяржаўных выдавецтвах. Таму тут дадзена слова ня толькі Беларускім маркам, як было задумана, але і маркам іншых краін, якія апавядаюць пра Вялікае Княства, бо адпаведных Беларускіх мрак няма… Паштовыя маркі Беларусі маюць вельмі кароткую гісторыю і колькасьць выдадзеных паштовых марак малая, недастатковая, каб адлюстраваць усю гісторыю Вялікага Княства. У кнізе ёсьць апавяданьні пра малазначные падзеі і адсутнічаюць некаторые вельмі значныя, бо ўсё залежыць ад таго, ці былі гэтыя падзеі адлюстраваныя на паштовых марках ці не…

Яшчэ асаблівасьць гэтых апавяданьняў такая, што яны бясконцыя, бо Гісторыя Вялікага Княства жывая, папаўняецца новымі зьвесткамі, новымі адкрыцьцямі, новымі выданьнямі марак… І новыя маркі будуць апавядаць новыя гісторыі ці дапаўняць ужо расказаныя. І гэта будзе матэрыял для наступнай кнігі апавяданьняў паштовых марак…

Папараць-кветка Гісторыі Народу

Далёка тое, што ёсьць, і глыбока-глыбока: хто дастане яго?

(Эклезіяст 7:23)

Вялікае Княства… Вялікае Княства нарадзілася на нашай зямлі ў выніку многавекавога падарожжа нашых продкаў па пакручастаму шляху Гісторыі, дасягнула найвышэйшага росквіту, стаўшы ўзорам для іншых, заняпала і зьнікла, разадраная кіпцюрамі зайздросных і драпежных суседзяў. Але ня зьнікла бясьсьледна, на што разьлічвалі ворагі, а стала для сваіх нашчадкаў таямнічай папараць-кветкай Гісторыі Народу… І хто знаходзіць гэтую папараць-кветку, пачынае разумець мову сваіх продкаў, перад ім раскрываецца ўся прыгажосьць роднай зямлі і сэрца напаўняецца любоў да Радзімы…

Любоўю да Радзімы напісаны Палянэз Агінскага Ля-мінор…


Палянэз «Разьвітаньне з Радзімай». Блёк пошты Беніну, выдадзены ў 2015


У картушы надпіс на францускай мове: 250-годзьдзе з дня нараджэньня Міхала Клеафаса Агінскага, кампазытара, пісьменьніка і дыплямата (1765—1833). На полі блёку ўверсе слова POLONEZ, ніжэй – ноты і фрагмэнт Рацлавіцкай панарамы (Бітва пад Рацлавіцамі 4 красавіка 1794).

Словы да Палянэзу напісаў Сокалаў-Воюш. Там ёсьць такія радкі:

Сонца праменьне стужкай вузкай
Ператкала помны вечар.
Край бацькоўскі, край мой Беларускі,
Я табе кажу на разьвітаньне:
«Да спатканьня, да сустрэчы».
Постаць на ростанях краiны.
Ранiць думкi шлях абраны.
Прагне сэрца ў родныя мясьціны
I Радзiмы вобраз ажывае
Растрывожанаю ранай.
Волi прагнуць волi,
Воля сьвет i доля.
Бронi звон ды конi,
Конi – клiч «Пагонi».
Крочым з багны ночы,
З ночы шлях прарочы.
Зноў залунае наш штандар,
Палыхне ўначы пажар,
I паходнаю трубой
Зноў пакліча нас з табой
на мужны бой
Мая Радзiма
край адзіны.
Да яго з выгнаньня
Шлях вяртаньня шлях змаганьня.

Вясна. Зараджэньне, нараджэньне, дзяцінства, юнацтва (ад пачатку па XIV стагодзьдзе)

Спачатку былі… шляхі-дарогі

Шляx – тaкcaмa вялiкaя дapoгa, aлe мae знaчэньне бoлeй шыpoкae i ўжывaeццa ў caмым paзнacтaйным cэнce. Мoжa пpaлягaць нe тoлькi пa зямлi, a i пa вaдзe – вoдны шляx, нaвaт пa нeбe – Млeчны Шляx, шляx дa iншыx плянeт – зopны шляx. Ёcць яшчэ жыцьцёвы шляx, бaявы шляx, гicтapычны шляx, a тaкcaмa – шляx як нaпpaмaк дзeйнacьцi, cпocaб i cpoдaк, якiмi дacягaeццa мэтa. Васіль Вітка

Сонечны Падарунак з Глыбіні Стагодзьдзяў

Звычайна гісторыя краіны ў кнігах пачынаецца з датаў і падзеяў. Я пачну Гісторыю нашай краіны з сонечнага каменя – Сонечнага Падарунку з Глыбіні Стагодзьдзяў. Так называе бурштын старажытнарымскі вучоны Пліні Старэйшы ў сваёй «Натуральнай гісторыі» згодна з легендай аб тым, што бурштын нараджаецца з сонечных прамянёў. Пра бурштын існуе мноства легендаў у многіх народаў. Грэкі называлі бурштын электронам – па назве зоркі Электра з сям'і Плеяд ў Сузор'і Цяляці. У старажытных грэкаў бурштын выклікаў асаблівую цікавасьць сваёй здольнасьцю электрызацыі.

Самае раньняе пісьмовае ўпамінаньне пра бурштын – клінапіс на абеліску Х стагодзьдзя да Р.Х., які знаходзіцца ў Брытанскім музэі.

Бурштын – адзін з першых каштоўных камянёў, што здабывалі і выкарыстоўвалі як упрыгожваньне і як лекавы сродак нашы продкі яшчэ ў часы палеаліту (450—12 тыс. да Р.Х.).


Бурштын. Марка пошты Беларусі, выдадзеная ў 2009. Марка Латвіі, выдадзеная ў 2020


У легендах бурштын найчасьцей узгадваецца як сьлёзы ці то з нагоды гора, ці то з нагоды радасьці. Але насамрэч вучоныя кажуць, што бурштын – гэта сьлёзы дрэў у выглядзе смалы, што «плакалі» мільёны гадоў таму і якія застылі, утварыўшы сонечны камень.

Бурштын называлі золатам Поўначы, золатам Славянскім або золатам Прыбалтыкі за яго лекавыя ўласьцівасьці, за яго прыгажосьць і лёгкасьць у апрацоўцы і за легендарныя магічныя ўласьцівасьці. І з гэтай нагоды бурштын набыў яшчэ і уласьцівасьць тавару.

Бурштынавы шлях упершыню згадвае «бацька гісторыі» Герадот (484 – 425 да Р.Х.), хаця шлях дзейнічаў за тысячагодзьдзі да яго нараджэньня: вырабы з балтыйскага бурштыну былі знойдзены ў грабніцы Тутанхамона. Напрыканцы I тысячагодзьдзя да Р.Х. з пашырэньнем гегемоніі Рыма ў Міжземнамор’і найбольш важным стаў вываз бурштыну па Вісьле – Бурштынавы шлях, які меў адгалінаваньне на Заходні Буг, а з II стагодзьдзя да Р.Х. пралягаў гандлёвы Бурштынавы шлях або Вялікі сонечны шлях і па Дзьвіне і па Нёмне, аб чым піша Кулакоў Уладзімір у кнізе «Нёманскі Бурштынавы шлях у эпоху вікінгаў». Заходняя Дзьвіна была добра вядомая старажытным грэкам і рымлянам і называлася Эрыдан, Рубон, Дуна або Дзіна.


С этой книгой читают
Кніга «Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі» – вынік жаданьня спазнаць сэнс зьместу Бібліі пры дапамозе мастацкіх твораў, выявы якіх разьмешчаны на паштовых марках розных краін сьвету. Чаму на паштовых марках? Бо адначасова стваралася філятэлістычная калекцыя «Біблейскія гісторыі». І мэтад паралельнага вывучэньня дае добрыя вынікі. У кнізе каля дзевяноста артыкулаў. І яшчэ спроба маіх разважаньняў над зьместам Бібл
Кніга паўстала як краязнаўчыя артыкулы аб цудоўным мястэчку з цікавай старажытнай гісторыяй, амаль невядомай яго жыхарам.Забытыя і напаўзабытыя падзеі, зьвязаныя з мястэчкам Луна-Воля, складаюць зьмест кнігі. Але не толькі яны. Бо тое, што адбываецца на нашых вачах, праз некаторы час становіцца гісторыяй, якая не толькі мае ўласьцівасьць забывацца, але якую вельмі часта стараюцца зьмяніць. Таму гісторыю варта фіксаваць сучасьнікамі і сьведкамі па
Бисерная флористика – это один из видов всего мастерства бисероплетения. Суть процесса заключается в том, что используемый бисер нанизывается на проволоку, которая, в свою очередь, позволяет придавать готовым изделиям форму…
Бисерная флористика – это один из видов всего мастерства бисероплетения. Суть этого процесса заключается в том, что используемый бисер нанизывается на проволоку, которая, в свою очередь, позволяет придавать готовым изделиям форму.
Бисерная флористика является одним из видов бисероплетения, в основе которой лежит нанизывание бисера на проволоку, которой в дальнейшем (с использованием тех или иных техник работы) придается форма цветов или деревьев.
Бисероплетение – популярнейший вид рукоделия, который переживал уже не один виток популярности. Сегодня это востребованное творчество, увлекающее детей и взрослых, людей с художественным образованием и тех, кто далек от декоративно-прикладного искусства. О том, как связано бисероплетение с Древним Египтом, обо всех необходимых инструментах и материалах, о разнообразных техниках плетения вы узнаете из данного обзора.
О героинях и героях книг и сериалов, любимых и не очень… Но, безусловно, неординарных.
В этой веселой азбуке на каждую букву приходится одна стихотворная строчка, в которой минимум два раза употребляется слово на эту букву. Преимущественно – существительное. Стихи – сюжетные. Это дает возможность даже самым маленьким детям легко запомнить стихотворение и быстро выучить буквы.
Рассказ о том, чего не может быть. А если случится то, о чём написано в рассказе, тогда он, возможно, послужит руководством к действию… Расслабтесь – шутка.
Один разбитый стол, два поломанных сердца и три совпадения, изменившие судьбы.Мирослава жила танцами. Мечтала о большем. В ней сияла надежда ровно до тех пор, пока травма не перечеркнула все, к чему она так стремилась. Тьма поглотила с головой, а страхи пеленой окутали сердце.Когда ты не можешь заниматься любимым делом из-за фантомных болей, а денег от подработки в кафе не хватает даже на половину аренды квартиры, то идея стать танцовщицей стрипт