Яўген Аснарэўскі - Пастэга

Пастэга
Название: Пастэга
Автор:
Жанр: Современная русская литература
Серии: Нет данных
ISBN: Нет данных
Год: Не установлен
О чем книга "Пастэга"

У цэнтры сюжэту пісьменнік Тэт і яго вучаніца Альфа. Двое герояў вядуць гутаркі, у якіх Тэт раскрывае свае погляды на жыццё. Акрамя таго, ён паказвае Альфе адмысловую машыну – Пастэга, здольную перанесці герояў у іх мінулае. Гэтыя вандраванні вельмі хутка прыводзяць да нечаканых вынікаў. Філасофская аповесць дэманструе постмадэрнісцкую дэканструкцыю стэрэатыпнага фэнтэзі і прадстаўляе чытачу змрочную, скептычную філасофію галоўнага героя, які, зрэшты, не пазбаўлены высакароднасці.

Бесплатно читать онлайн Пастэга


© Яўген Аснарэўскі, 2023


ISBN 978-5-0060-2788-6

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Пастэга

Глава 1

Цёплая, залатая восень… Мужчына і дзяўчына стаялі побач з высокім, шэрым мастом, ля берага даволі шырокай ракі. Злева ад іх, на некаторай адлегласці, хаваўся ў пералівістай, блакітнаватай смузе, горад, у панараме якога вылучаліся два замкі на высокіх пагорках, хупавыя званіцы хрысціянскіх цэркваў, і сумныя, нязграбныя прамавугольнікі бетонных гмахаў. Перад іх тварамі, пасярод хвалістага воднага шоўку, знаходзіўся невялікі, зялёны астравок, здольны цалкам пакрывацца вадой у дні разводдзяў. Двое назіральнікаў былі апрануты ва ўмерана цёплыя курткі, сімпатычныя шапкі і пальчаткі, цёмныя штаны. Адным з гэтых назіральнікаў быў я – Магістра Тэт (Magistro Tet). Спадарожніцу маю звалі Альфа Саванта (Alfa Savanto). Мы глядзелі на астравок, а там з'яўляліся хуткія, як маланка, выдры.

– Пойдзем, Тэт, – сказала яна, гледзячы на мяне выразнымі і трохі смяшлівымі вачыма, у якіх амаль кожны мог бы прачытаць толькі злёгку затоеную пяшчоту. – Прыйшла пара для нашых урокаў.

«Што можа быць лепш за ўрокі, – падумалася мне, – калі ты настаўнік, а не вучань».

Аднак Альфа любiла быць вучаніцай. І вось мы ўжо сядзелі ў маёй хаце. Інтэр'ер у стылі лофт і ашаламляльны сад за старымі вокнамі… Тут у мяне былі яблыні, і бэз, і грушы, і таполі, і вішні, і агрэст, і зялёная траўка з кветкамі. На самых высокіх дрэвах – цэлая куча амелы. Часам яе вечна зялёныя шчупальцы падалі на дарожкі саду… Вырваныя ветрам яны былі асуджаны на смерць, але яшчэ неверагодна доўга супраціўляліся ёй, нават калі зямлю пакрываў белы, хрумсткі снег.

Аказваецца, у амелы ёсць ягады. Пакуль яна вісіць на дрэве разгледзець іх вельмі складана.

– Люблю тваю самаробную мэблю, – шапнула Аля і засмяялася.

Мілка зручна ўладкавалася на канапе. Побач красаваліся самыя розныя падушкі: некаторыя з даволі складаным гафтам, а іншыя з гладкай, прыгожай тканіны. Усе гэтыя мяккія штуковіны стварылі гаспадары кватэры.

– Згуляем у шахматы, Аля? – спытаў я і ўсміхнуўся.

– Вядома! – хутка пагадзілася яна і рэзка нахіліла галаву на бок, пры гэтым яе валасы саслізнулі на грудзі.

Я – вельмі пасрэдны шахматыст. Вельмі нават маламайстэрскі. Але ўсё ж змог навучыць Алю. Яна выдатна разумела гульню і адгражвалася ўжо ў хуткім часе перасягнуць настаўніка. Думаю, усе шанцы ў яе сапраўды былі. Вучыць яе – неверагоднае шчасце. Што можа быць больш пацягальным, чым задуменная жанчына, якая сядзіць на тваім ложку, схіліўшыся над дошкай з маленькімі, бліскучымі фігуркамі, гладкімі, такімі прыемнымі навобмацак… Гладкія фігуркі, шурпатая дошка са старым, сцертым лакам, маладая дзяўчына… Іх так і хочацца пагладзіць!


Хэй, што вы там гаворыце? Ніколі не думаючая, голая жанчына, без усялякіх фігур, акрамя яе ўласнай, значна панадлівей за тую, што я цяпер апісаў? Хм… Так сапраўды скажуць многія мужчыны, калі, зразумела, раптам вырашаць разрадзіцца шчырасцю. «Я верны табе, дарагая, таму што кахаю» – стандартны варыянт псеўдапраўды. Падаюць, як высакароднае і ўзвышанае прызнанне. Аднак калі б казачнік быў шчыры, то сказаў наступнае: «Я верны табе, супружнiца, бо галівудская акторка мне не дастанецца. Нават твая больш сэксуальная сяброўка Дана мяне бартанула, і вось мы ў шлюбе, чмок-чмок, але варта нечаму значна лепшаму стаць для мяне даступным, і ты атрымаеш адстаўку».

Амаль усе хоць раз думалі, што не вытрымаюць нейкай суровай праўды, але амаль усе яе вытрымлівалі, і лепш за ўсiх, звычайна, тыя, хто прывык да непазбежных выпрабаванняў з дзяцінства. Што наогул значыць ходкая фраза: «Я гэтага не вытрымаю». Наўрад цi ў цябе спыніцца сэрца ад інфармацыі аб тым, што муж уварваўся ў арганізм іншай жанчыны, нават калі ты ўсё яшчэ кахаеш здрадніка. Ты напэўна вытрымаеш тое, што нібы не вытрымаеш – не хлусі сабе, каб пацешыць неўроз. Выпрабаванне, звычайна, страшней перад яго пачаткам, чым у самім працэсе, хоць, пасадка на паль, па-за ўсякім сумневам, складае адно з выключэнняў для дадзенага правіла.

Пасля гэтага выдатнага, кропельку хаатычнага, адступлення, вернемся, нарэшце, да маіх слоў і густаў. Я заўсёды быў перверсіўным: жанчыны з магутным мозгам уяўляюцца мне гарачымі. Асабліва ў тым выпадку, калі пры магутным інтэлекце ў іх яшчэ і анёльская знешнасць. Хто, зрэшты, скажа, што ёсць анёльская знешнасць? Гэта калі дама падобная на адну са скульптур у нашым галоўным касцёле? Ці на ляльку? У яе модныя сёння вусны, якія як быццам доўга білі ракеткай для пінг-понга, пакуль тыя не набылі патрэбную форму? Пам-пам-пам. Але хто такі гэты Магістра Тэт, каб судзіць. Ён, гэта значыць я, якраз ніколі не забывае: густы бываюць рознымі. Можна не казаць: фільм глупства, кніжыца тупая, дзяўчына страшная, а замест гэтага карэктна паведамляць: «не ў маім гусце».

Зрэшты, вернемся да гульні!

– Дзіцячы мат ужо не пройдзе, так? – спытаў я і рэзка прыўзняў бровы.

– Гэта факт! – упэўнена заявіла Аля, кусаючы губкі і паціраючы свае далонькі.

– Ну што ж, – адказаў я дзяўчыне. – Паспрабую паказаць іспанскую партыю, хоць я, шчыра кажучы, трымаю ў памяці толькі назву, што вось, маўляў, нешта там іспанскае ў гэтых шахматных дэбютах навостранае.

– Я магла б быць іспанкай, – прамовіла мая вясёлая партнёрка па шахматах.

– Іспанкі часцяком нейкія занадта шумныя, па меншай меры на мой густ, я хутчэй аматар цішыні, чым ляманту без прычыны. Ёсць час для шумных спраў, калі можна паслухаць метал, пастукаць ложкам, ці пакрычаць у лесе мянушку дадзеную шэфу, але цішыня, абсалютна дакладна, адна з выдатных рэчаў, дадзеных насельнікам гэтага дурнога мірка, – заявіў я, здымаючы з дошкі слана, якога прамаргала Альфа.

– М-м-м-м, ну-у-у-у вось, – жаласна прамычала дзяўчына і зрабіла сумную грымаску.

– Я не магу вяртаць фігуры, я ж выбудоўваў нейкую камбінацыю, каб ты пазяхнула свайго слоніка, ды і наогул, як можна выйграць, калі вечна паддавацца.

– Ну, дзеля мяне-е-е-е, – прашаптала Аля і склала ручкі на грудзях. – Я зраблю ўсё, што ты хочаш!

– З'еш пры мне банан? – спытаў я абсалютна сур'ёзна і крыху ўзвышана, як быццам чытаў пропаведзь у храме.

– Ты вось толькі гэтага хочаш? Рэальна? – удакладніла шахматыстка.

– На кухні ёсць звязак бананаў, – прабасіў я. – Па банане за вернутую фігуру, пешкі не лічацца.

– Дамовіліся! – тут жа пагадзілася апанентка.

Неўзабаве я прайграў, а пераможцы трэба было з'есці тры бананы.

– Дык чаму ты магла б быць іспанкай? – спытаў я, уважліва гледзячы на сваю музу, якая рыхтавалася з'есці пругкую, даўгаватую садавіну.

– Ты нарэшце навучыш мяне пісаць кнігі, «аль» не? – весела пацікавілася дзяўчына.

Я выдаў смяшок. Літаратура – сок жыцця, асабліва неабходны асобным юным розумам. Цяпер, калі нават смешны чалавечак, з адной звілінай у галаве, мае магчымасць даносіць светлыя думкі да шырокай аўдыторыі, асветніцкая функцыя літаратуры некалькі размыта. У другім тысячагоддзі знайсці добры новы раман, прыкладна, як знайсці сапраўдную жамчужыну сярод пластмасавай біжутэрыі. Чуеце? Гэта ўсё тое ж самае – пра часы, пра норавы. Раней было лепей. Старадаўняя, смешная песенька, паўтор з пакалення ў пакаленне. І ўсё ж, ніколі раней прыток літаратурных неафітаў, якія спакушаюць чытача хронікай паходу шаблонных да болю дам і кавалераў – ментальных блізнят кухонных літаратараў, не быў такім вялізным. Масы пісак, якія захламляюць эфір цяжкавагавымі, як рухавік самазвала, вырабамі, апанавалі інтэрнэт. Гэта гістарычная падзея!


С этой книгой читают
У кнізе прадстаўлены як папулярныя, так і нестандартныя пытанні па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Што азначае слова Літва? Ці праўда, што літоўцы захапілі Наваградак? Як жылося жанчынам ВКЛ? Ці было ў Літве паляванне на ведзьмаў? Хто з вялікіх князёў адрозніваўся розумам? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае аўтар кнігі, цытуючы асабіста перакладзеныя ім, надзейныя дакументы.
У кнігу ўвайшлі гістарычныя нататкі, прысвечаныя заходнім абласцям Беларусі. Лёгкай мовай аўтар расказвае пра яркія падзеі, якія адбываліся на Гродзеншчыне і Брэстчыне. Чытач даведаецца пра «пачвару з Чарнаўчыц», візіты ў Гродна французскіх каралёў і рускіх цароў, патрабаванні Брэсцкай уніі, ролю пінчукоў у стварэнні ВКЛ і многае іншае. Выданне змяшчае вялікі аб'ём цытат з гістарычных дакументаў і рэдкія ілюстрацыі.
Хлопчыкі і дзяўчынкі – кнiга аб адной краiне. Перад чытачом з'явяцца, сярод іншых, хлопчык сірата часоў БНР, беларускамоўны міліцыянт, жонка чыноўніка, настаўніца літаратуры, якую абвінавачваюць у дзіўным злачынстве, габрэй, што рашае вярнуцца на радзіму продкаў – Беларусь, беглы шызафрэнік, які размаўляе з помнікамі Леніну, стары дзед з лясной глушы і бяздомная дзяўчына. Усе гісторыі складзеныя ў пазл, і галоўнае тут не персанажы, а краіна, якая
В книгу вошли четыре сказки – «Про бедного Иванушку», «Про непутевую бабу», «Про Семена Ложкаря» и «Сказочка про непослушных детей». Книга содержит нецензурную брань.
Роман с ноткой нового времени 18+. Роман основан на 99% реальных событиях – с одним процентом выдуманной реальности.Посвящается каждой душе, которая ищет свой путь… Душе, которая ищет свою родную душу среди тысяч, миллионов, миллиардов тел в надежде обрести истинную, предназначенную небесами Любовь всей своей жизни, чтобы засиять в тысячу крат ярче звездами своих сердец!
Истории несчастливой, безответной любви, обмана и предательства не раз ложились в основу литературных произведений. Будь то проза или стихи, драма или комедия.Свой взгляд на проблему в книге «Сердце под вуалью» представляет Зинаида Загранная. И с высоты прожитых лет дает молодым женам советы, как пережить подобную историю в собственной жизни.Философский и лирический материал книги будет интересен также специалистам сферы искусства.
Обыкновенный человек, уже не молодого возраста, гуляет по парку и продолжает вспоминать свою жизнь. Он – обыкновенный человек, ничем не примечателен. Если кто-то дошел до четвертой части, то значит, ему интересно. Еще не знаю, сколько будет частей, но пока будут. И помните, я такой же, как и вы, я просто – один из семи миллиардов!
В чём смысл судьбы человека? В постоянном саморазвитии? Но как именно это саморазвитие происходит? В упорном сохранении, пусть даже искусственном, душевного комфорта, или в самоотверженном бросании себя на амбразуру неожиданных перемен? Нужно ли искать выход из сложных жизненных ситуаций, или же лучше всячески избегать решения проблем? А возможно, стоит научиться формировать правильное к ним отношение? И как всё это связано с душевным и физически
Во многом люди, которые наделены огромными, средними или малыми талантами, определяют судьбы человечества. Но ещё большая ответственность – жить в одну эпоху с такими людьми-легендами, которые на самом деле как личности находятся вне времени, вне эпохи. Иногда их называют лицом эпохи, но они, как правило, не привязаны к своей эпохе: они идут впереди, транслируя будущее. Но как разобраться, что нам делать, чтобы приблизить это будущее? Творческие
Книга предлагает обширный обзор тем, связанных с конопляным волокном, и позволит читателям получить полное представление о данной теме.Подойдёт для новичков. Окунуться в мир коноплеводства.Речь идёт о промышленной (пищевой) конопле с низким содержанием уровня ТГК (до 0,1%) разрешенной во многих странах мира, в их числе Россия.
Сборник коротких рассказов о граничащих с фантастикой событиях в жизни автора. Чужие рядом с нами, мыслеформы творят реальность, своими мыслями мы не просто влияем на других людей – мы управляем ими. Но за свои мысли, равнозначные действиям, придется отвечать по гамбургскому счету.