Антось Уласенка - Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх

Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх
Название: Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх
Автор:
Жанры: Научная фантастика | Русское фэнтези
Серии: Нет данных
ISBN: Нет данных
Год: Не установлен
О чем книга "Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх"

У гэтым зборніку кароткае прозы чытач знойдзе гуманітарную НФ, прыгодніцкую, высьмешлівую, плянэтарную фантастыку, фэнтэзі, спэкуляцыйную бэлетрыстыку, містыку і нават гістарычна-фантастычную п’есу. Книга содержит нецензурную брань.

Бесплатно читать онлайн Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх


Редактор Андрэй Дудко

Дизайнер обложки Каця Дудко


© Антось Уласенка, 2023

© Каця Дудко, дизайн обложки, 2023


ISBN 978-5-0056-6510-2

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Прадмова

Вітаю, мы незнаёмыя. Я Антось, а гэта мой першы зборнік апавяданьняў. Тут знойдзецца гуманітарная НФ, прыгодніцкая, высьмешлівая, плянэтарная фантастыка, фэнтэзі, спэкуляцыйная бэлетрыстыка, містыка, нават гістарычна-фантастычная п’еса.

Пісаць апавяданьні я пачаў сямнаццаць гадоў таму, а ў 2012-ым ужо меў іх столькі, што мог паадбіраць найлепшыя й выпусьціць таўсьцюткую кніжку – як гэта, на добры лад, і варта было зрабіць. Але ж не паадбіраў і ня выпусьціў – пераймаўся якасьцю, баяўся, хто што скажа й падумае.

Цяпер не пераймаюся й не баюся. Старыя апавяданьні, з аднаго боку, за гэты час не палепшалі, а зь іншага – і актуальнасьці не згубілі, бо ня мелі яе адпачатку. Летась я апублікаваў быў дэбютны раман і глядзець на такія рэчы стаў прасьцей.

У мяне самога ляжыць колькі дэбютных кнігаў вершаў і апавяданьняў беларускіх пісьменьнікаў, атрыманых цікавым спосабам: штосьці давалі ў надатак, калі купляў у кнігарнях іншыя выданьні; штосьці бясплатна – толькі вазьміце, няма куды падзець – раздавалі на літаратурных імпрэзах; штосьці дарылі аўтары, бо й накладу ў сто асобнікаў не маглі распрадаць. Яно й ня дзіва. Бальшыня гісторыяў, паводле трапнага выразу Джэфа ВандэрМэера, не выклікае ў чытачоў ніякага водгуку й сыходзіць у шэрыя землі няпомнасьці.

Мая кніжыца – якраз з такіх. І гэта добра. Магу сабе дазволіць пэўныя вольнасьці, бо ня думаю, што нават сярод тых, каму яна трапіць у рукі, знойдзецца багата ахвотнікаў чытаць далей за прадмову.

Як бы там ні было, калі ўвесь час пішаш апавяданьні, раней ці пазьней маеш выпусьціць зборнік. «Раней» у мяне не атрымалася, то сама час зрабіць гэта зараз. Куды цягнуць? Штосьці лепшае за нічога. Дый гледзячы на тое, што цяпер выдаюць нашыя вядомыя пісьменьнікі, я разумею: дарма пераймаюся. Пагатоў, ні на што большае за забаўляльную літаратуру не прэтэндую.

У гэтай кнізе – дробная частка напісанага мной: сямнаццаць тэкстаў на сямнаццаць гадоў. Каторыя творы зьніклі разам з старымі цьвёрдымі дыскамі й згубленымі нататнікамі, каторыя (бальшыня) папросту слабыя, каторыя для зборніку не пасуюць праз фармат: сцэнары й бэлетрызацыі ролевых гульняў, псальмы й прыповесьці выштукаванае рэлігіі, сумесная форумная творчасьць, апавяданьні ў падарунак сябрам, практыкаваньні ў стылі, творы па-старабеларуску, мэшапы і ўсялякае рознае, чаму я й назвы не прыдумаю.

Адныя з тэкстаў, што ўвайшлі ў кнігу, друкаваліся раней у пэрыёдыцы, другія – не. Каторыя я пакінуў бяз зьменаў, каторыя перапісаў амаль цалком. Колькі апавяданьняў пераклаў з расейскай, у якой пачынаў быў пісаць. Адныя падабаюцца мне дагэтуль, на другія не магу глядзець бяз сораму, хаця яны й перамагалі ў конкурсах (іх якраз і перапісваў). Калі ствараў першыя, я быў расейскамоўным безбародзькам, апошнія напісаныя беларускамоўным нацыяналістым зь першаю сівізною ў барадзе.

Розныя апавяданьні пісаліся ў розных мясцох: ад бытоўкі ў расейскім Запаляр’і да намёту ў гуцульскіх Карпатах недалёка ад украінска-румунскае мяжы. Гэтыя радкі я пішу, седзячы ля панарамнага вакна на хутары пад Валожынам, і перапынкамі гляджу на разгалістае бязьлістае дрэва, адрыну з прыхінутымі драбінамі за ім, веялку з малатарняй, пару розвальняў і засьнежаныя пагоркі па самы гарызонт.

Тэксты ў зборніку я не стаўляў ані паводле даты напісаньня, ані паводле тэматыкі. Проста стараўся, каб побач не апыналіся падобныя. Зрабіць гэта было нескладана, аджа апавяданьні, як на мяне, розьняцца і формай, і зьместам. Зрэшты, чытаць іх можна ў любой пасьлядоўнасьці. Маю спадзеў, такая стракатасьць пойдзе кнізе адно на карысьць і кожны (уяўны) чытач знойдзе сабе што-кольвек да густу.

Адзінае, што яднае ўсе мае тэксты – наяўнасьць фантастычнага элемэнту. Хорхэ Люіс Борхэс даўно пісаў, што літаратура пачалася з фантастыкі, а не з рэалізму, і з гэтым не паспрачаешся. Для мяне самога літаратура на фантастыцы й скончылася. За клясыку я ўважаю не талстояў з дыкензамі, а «Гільгамэша», «Адысэю» й «Бэўвульфа». Біблію магу ўспрымаць хіба што як шматтомны міжаўтарскі цыкаль фэнтэзі, дзе ёсьць як афіцыйныя раманы «паводле франшызы», так і некананічныя фанфікі.

Я ніколі ня мог зразумець аднае рэчы: калі любая літаратура – выдумка, нашто аўтарам заганяць сябе ў вязьніцу рэальнага й выдумляць тое, што рыхт у рыхт нагадвае абрыдлую штодзённасьць? Не разумею й дагэтуль. І ў вязьніцу сябе не заганяю. Зь дзяцінства мне не падабаецца чытаць пра шэрае навакольле. Хочацца, каб дзея твору адбывалася хаця б у нейкай экзатычнай краіне; лепей – у аддаленым часе, пажадана легендарным; а найлепей – на іншай плянэце або ў выдуманым сьвеце.

Назва зборніку (і аднаго з апавяданьняў) – гэта радок зь песьні толкінаўскіх гномаў у перакладзе Дзьмітрыя Магілеўцава й Крысьціны Курчанковай. Названы ён так нездарма. У ім будзе нямала цытатаў, згадак і адсылак да іншых аўтараў; будуць тэксты, дзея якіх адбываецца ў сусьветах, прыдуманых ня мною, але мною любімых.

Каб падмацаваць напісанае вышэй, адразу згадаю Харлана Элісана. Мне вельмі падабаюцца ягоныя зборнікі, у якіх прадмовы да апавяданьняў бываюць ня менш цікавымі за самыя апавяданьні. Сьледам за дзедам і я да сваіх тэкстаў напісаў невялікія прадмовы. Чытаць іх – як, дарэчы, і гэты зацягнуты ўступ – зусім неабавязкова: нічога для разуменьня твораў яны не даюць.

Арт-хутар «Васіліна», люты 2022 году

Усе д’яблы сюды прыбеглі зь пекла

Улетку 2019 году я браў удзел у раскопках крэўскага гарадзішча X – XIII стагодзьдзяў. Аднаго дня на абедзенным перапынку валянтэры, пад’еўшы, паразьлягліся на разасланым брызэньце над раскопам. Хто курыў, хто драмаў на сонцы, хто бавіў час размовамі. Я слухаў. Разам з намі быў гаваркі хлопчык, які прыехаў з бацькамі з Гомлю. У пэўны момант ён нечакана загаварыў пра пекла і прамовіў: «У пекле ёсьць Гомель». А потым як нічога ніякага дадаў, што там таксама ёсьць каровы й шмат камароў. І людзі – добрыя-добрыя. Асаблівае жудасьці дадавала тое, што прамаўлялася ўсё гэта бязьвінным танюсенькім галаском. І гэта запомнілася.

Вярнуўшыся празь які тыдзень дахаты, я прыдумаў сабе творчае заданьне (бо за вандроўкамі й раскопкамі ўлетку амаль нічога не напісаў): стварыць апавяданьне, якое пачыналася б словамі пра пекла й Гомель і ўмяшчала хлопчыкаву міталёгію й тэму дзіцячае жорсткасьці. Штопраўда, ня ведаў, ці атрымаецца. Атрымалася.

У тэксьце згадваецца «палітыка дэнацыяналізму»: рыхтуючы зборнік, я хацеў быў яе выкрасьліць праз адначаснае падабенства й непадабенства да так званае «дэнацыфікацыі» ў Украіне, якая распачалася праз два з паловаю гады па напісаньні, але па водуме вырашыў пакінуць як ёсьць. Усё ж фантастыка нічога не прадказвае, як гісторыя нічому ня вучыць. Яны патрэбныя для іншага.


С этой книгой читают
Адзін. Бязь ежы, зброі і грошай. У тысячах вёрстаў ад дому. Пасярод дзікага неўтаймаванага кантынэнту. На плянэце, дзе жывуць адныя беларусы. Тут бы кожны спаняверыўся і злажыў рукі. Але ня Юргель Нязломак. Ён сьмела выпраўляецца на пошукі Вільні, рызыкуючы патрапіць у палон да касьмічных піратаў, і нават не здагадваецца, чым скончыцца ягонае падарожжа па Куканіі…
Детеныш суриката, научившись понимать человеческую речь, не только бежит из лаборатории, летит на родину в Африку, терпит авиакатастрофу, находит свою семью в пустыне Калахари, но и делает нечто поистине грандиозное! И, конечно, в процессе приключений встречает свою любовь!
Научно-фантастические рассказы, в которых плотно пересекаются наука, религия, юмор и фантастика. Это попытка осознать, кто мы есть и куда мы идём. Что такое мирное сосуществование, в чём смысл нашей жизни, в чём наша культура и исключительность. Путешествие по другим планетам, встреча с «тёмной материей», разговоры с Ангелами и наше доисторическое прошлое – вот лишь малая часть сюжета этих увлекательных рассказов.
Автор, начитавшись Дугласа Адамса и научно-популярных изданий по физике, решил, что он понял всё. Сборник из 9 рассказов от 8 до 0 с небольшим взрывом мозга в каждом. Такие ощущения, по мнению автора, должен испытывать котёнок Шрёдингера в коробке. Книга содержит нецензурную брань.
Мистические рассказы. В нашей жизни часто происходит что-то не понятное нам. Что-то, что мы не можем объяснить. В моих рассказах есть доля реальных историй происходивших с моими знакомыми или со мной.
Мир людей веками противостоит миру магов. Кто же победит? Иногда человек может быть сильнее мага, особенно если он борется за любовь. Все здесь как на шахматной доске: каждый неверный шаг может стоить жизни.
Главная цель этой книги – постараться помочь начинающим трейдерам избежать ошибок, через которые многие прошли уже давно. Рынок Форекс – интересное направление для ведения бизнеса, но оно подходит далеко не для всех. Точнее – зарабатывать на нем может любой, но не каждый способен соблюдать все необходимые правила.Никогда не пренебрегайте чужим, даже негативным опытом – это поможет вам успешнее достигать своих собственных целей.
Мне привелось побывать во многих местах и попадать в такие переделки, что даже теперь удивляюсь тому, как вроде бы незначительные события оказывается имеют неожиданное продолжение, а иногда становятся даже судьбоносными. Понять их подлинный смысл удается не всегда. Но, отбросив прочь мелочи быта, можно увидеть их суть и важность.
Книга будет полезна тем, кто предпочитает системный подход в решении бизнес-задач, с которыми доводится сталкиваться в процессепродаж.