Анастасія Пятрэвіч - Раство для Элізы

Раство для Элізы
Название: Раство для Элізы
Автор:
Жанр: Книги для подростков
Серии: Нет данных
ISBN: Нет данных
Год: 2023
О чем книга "Раство для Элізы"

На Раство адбываюцца цуды. Рэальнасць можа змяняцца нават тады, калі няма ніякіх шансаў яе змяніць. Але ці скарыстаецца сям’я Мурашовых падказкамі Неба, каб выратаваць старэйшую дачку Элізу ад небяспекі? Прастора, і час могуць падпарадкоўвацца людзям, і анёлы ствараюць сапраўднае Свята…

Бесплатно читать онлайн Раство для Элізы




Кажу вам, што большая радасць у небе будзе з аднаго грэшніка, які навяртаецца, чым з дзевяноста дзевяці праведнікаў, якія не маюць патрэбы ў навяртанні.

Евангелле ад Лукі:15-7







– Мамачка, я ўжо выходжу.

Дзверы кватэры зачыніліся, пакідаючы за сабой ўтульную цёплую атмасферу шматдзетнай сям’і Мурашовых. Два малодшыя брацікі і дзве сястрычкі, а таксама мама з прастудай засталіся дома. Самая старэйшая дачка, трынаццацігадовая Эліза, вырашыла гэтым перадкалядным вечарам пайсці пагуляць. Ёй было трохі маркотна на душы, ды яшчэ дзяўчынка вельмі сумавала па тату, якога не бачыла амаль шэсць месяцаў (ён працаваў за мяжой, дальнабойшчыкам).

Тата Элізы, Арцём Раманавіч, рамантык, творчы чалавек, мастак у душы і па прафесіі, мусіў перакваліфікавацца на кіроўцу, каб пракарміць сваю вялікую сям’ю. На жаль, на радзіме зарабіць добрых грошай з творчасці было амаль немагчыма, таму трэба цярпець вымушанае раставанне з сям’ёй, каб аплачваць крэдыты і мець годны ўзровень жыцця. Ён вельмі любіў сваю жонку, дзетак і таму шмат працаваў, каб на ўлюбёнае свята сям’і – Раство – вярнуцца дахаты з падарункамі. Аднак у гэтым годзе нешта пайшло не так. Наконадні святочнымі выходнымі Мурашова выклікала кіраўніцтва і паведаміла, што неабходна паехаць у яшчэ адну няпланавую камандзіроўку. І прычым звыштэрмінова. Важны хуткапсавальны груз трэба завесці ў адзін з гарадоў Германіі – Дзюсельдорф. Што тут зробіш, як адмовіш, калі гэта так важна. Тым больш плацілі яму вельмі добра ў гэтай фірме, нават больш, чым мужчына мог сабе ўявіць, і таму псаваць адносіны з начальствам яму зусім не хацелася – дзе ты такую добрую працу знойдзеш. Прыйшлося адкласці вяртанне дадому яшчэ на тыдзень-другі. Добра Арцём зрабіў ці дрэнна – ён не мог зразумець, але згрызоты сумлення чамусьці пасяліліся ў ягонай душы, нягледзячы на тое, што жонка падтрымала яго. Як кажуць, унутры скрэблі кошкі, хоць, здаецца, ён зрабіў усё правільна, разлічыў, расклаў па палічках. “Можа, трэба было адмовіць? Няўжо нікога не знайшлі б? Вунь Янэк Савіцкі, нежанаты, свабодны як вецер, мог бы замест мяне паехаць. Чаму я згадзіўся? Я згаджаюся заўсёды. Які я мяккацелы… Але мне цяпер зусім не да твару адмаўляцца, таму трэба збірацца ў рэйс, вось і ўсё”.

Нарэшце ўсё ж такі Арцём усвядоміў прычыны сваіх пакут сумлення: ён жа абяцаў Элізе абавязкова вярнуцца дадому на Раство. “Калі ты абяцаў, ты павінен быў выканаць сваё абяцанне і не згаджацца ні на якія прапановы начальства, – казаў яму ўнутраны голас. – Тое, што ты даў абяцанне дзіцяці, не азначае, што яго можна не выконваць”. ”Але не ўсё ад мяне залежыць у гэтым жыцці", – спрабаваў апраўдвацца перад сваім сумленнем бацька. “Ага, ты проста мог сказаць «не» – і ўсё. Ніхто б цябе не звольніў. Яны павінны разумець – у цябе сям’я.”

І вось пакуль дальнабойшчык у цэнтры Еўропы мучыўся са сваім сумленнем, збіраючыся ў чарговы рэйс, яго дачка Эліза, знаходзячыся ў родным Гродне, выйшла з пад’езда і пакрочыла па замеценай снегам дарожцы, якая вяла яе ў цэнтр горада.

– Дачушка, мілая, будзь асцярожнай… – гэтыя словы не дасягнулі слыху Элізы, бо былі сцішаныя ахрыплым голасам мамы і таму засталіся ў межах кватэры. Мама дзяўчынкі, Вераніка, хатняя гаспадыня, хоць спачатку і сказала дачцэ, што трэба застацца дома, каб дапамагчы з меншымі дзеткамі ды ў прыгатаванні святочнай вячэры, усё роўна потым саступіла настойлівай просьбе падлетка пайсці пагуляць. Мо таму, што была вельмі знясіленая хваробай, каб сказаць цвёрдае “не”, ці праз сваю стомленасць бясконцымі хатнімі клопатамі. Як бы там ні было, але Вераніка ўжо шкадавала аб тым, што зрабіла. Яна ніяк не магла суняць трывогу, якая ўсё нарастала і нарастала ў сэрцы. Неспакой за дачку, прадчуванне, што з ёй можа здарыцца нешта благое, не пакідалі яе. І яна не ведала, што рабіць. Спачатку прамільгнула думка пазваніць мужу, але жанчына адразу адкінула яе – там яму і так няпроста, навошта лішняга клопату дадаваць. Потым пачала званіць дачцэ на тэлефон, але Эліза яго пакінула дома: яна не вельмі любіла сучасныя сродкі сувязі, брала с сабой тэлефон вельмі рэдка. І сёння ён ёй, як відаць, таксама не быў патрэбны.

І так жанчына засталася ў трывожным пошуку: хто можа дапамагчы ў гэтай сітуацыі і як захаваць дачку ад небяспекі?

Тым часам Эліза праходзіла праз упрыгожаны навагодняй ілюмінацыяй гарадскі парк. Дзяўчынка з захапленнем разглядала дзівосныя бліскучыя фігуры і думала пра сябе: "Чаму так рэдка ў жыцці здараюцца цуды?" Адна з навагодніх кампазіцый у парку была па матывах любімай казкі дзяўчынкі: "Сем лебедзяў". Майстар выразаў з дрэва сем фігур прыгожых лебедзяў і адну драўляную дзяўчынку. "Гэта ж мой тата рабіў і размалёўваў іх! А дзяўчынка так прыгожа атрымалася ў яго, што тата назваў мяне ў гонар галоўнай гераіні казкі – Элізы! – успомніла ўзрушаная дзяўчынка. – Колькі гадоў прайшло, даўно гэтыя фігуры не выстаўлялі. Але сёлета чамусьці вырашылі зрабіць з іх кампазіцыю". Эліза яшчэ некаторы час пастаяла, разглядаючы татаву працу. Яна падумала, што, можа, лепш пайсці дадому ўсё ж такі. Але потым трохі з крыўдай успомніла, што таты не будзе, хоць ён ёй і абяцаў прыехаць, і таму вырашыла рушыць далей.

Пайшоў невялічкі снег. Эліза, трошкі адчуваючы згрызоты сумлення за пакінутую дома хворую маму і малодшых брацікаў і сястрычак, набліжалася да месца, дзе збіралася яе кампанія. Там ужо былі дзве яе новыя сяброўкі – Маша і Вераніка. Яны пазнаёміліся выпадкова, у адзін з такіх сумных дзён, калі Эліза, не знаходзячы сабе месца дома, бязмэтна блукала па вуліцах горада.

Убачыўшы Элізу, дзяўчаты прывіталіся і запрасілі прысесці. Сустракаліся яны на сходах закінутага старога будынка ў цэнтры горада. Даволі змрочнае месца для звычайнага жыхара, але такое прыцягальнае для моладзі. Тут яны маглі быць такімі, якімі хацелі, і дарослыя ім не перашкаджалі.

– Як справы? Якія планы на свята? – запыталіся дзяўчаты Элізу. Яны былі на пару гадоў старэйшыя за яе, больш кемлівыя і прадуманыя. Свабодна паводзілі сябе з хлопцамі, курылі цыгарэты, маглі выпіць алкаголь. Але Эліза ўвесь час толькі аднеквалася ад іх прапанаваў выпіць ды пакурыць і псавала гэтым атмасферу: такая правільная і недатыкальная, ды яшчэ і вонкава была прыгожая.

– Сёння мы хочам зрабіць святочны тусач, нас хлопцы запрасілі да сябе на кватэру, пойдзеш з намі?

– Толькі не кажы не, – не дала ўставіць слова Элізе Вераніка, – бо мы з табой увогуле не будзем сябраваць, калі ты сёння не падтрымаеш нашу тусу.

– Ага, – сцвердзіла Маша.

Эліза была не з баязлівак, яна магла за сябе пастаяць і мела сілы не ісці за натоўпам. Але сёння ёй хацелася неяк цікава правесці час, і яна падумала, што нічога благога не здарыцца, калі проста схадзіць з дзяўчатамі ў госці: яна ж будзе не адна, ды і піць там яе не прымусяць.


С этой книгой читают
"История нестандартно одаренного подростка, оставленного в одиночестве в приграничном районе Южной Карелии. По мнению подруги отца, это должно помочь пережить эмоциональное выгорание и не потерять интерес к музыкальному инструменту. После ежедневных занятий, в его пустой комнате появится зверь, умеющий играть несогнутыми пальцами. Вслед за ним придут Том из Финляндии и Лайне, по кличке Шуба. С каждым днём находиться в их обществе всё страшней и с
Раз в сто лет душа, не принятая ни в рай, ни в ад может переродиться, толкнув отчаявшегося человека на тёмный путь. XIX век. Знаменитый оккультист Луи ищет тело для души-диббук. Его очарованию поддаётся русская аристократка Вера. В самый последний момент обряда что-то идёт не по плану и ритуал приходится прервать. Наше время. О деревне, где Степка проводит лето, ходят дурные слухи, ведь на местном кладбище находится ведьмина могила. Деревенская с
Перед вами реальная история. Это настоящий дневник 12 летней девочки. Орфография и содержание полностью соответствуют оригиналу.Я решила поделиться с вами, дорогие читатели, самым сокровенным, что у меня есть. В основе этого действия лежит искренность. А искренность – это самое хрупкое, что у нас есть.Человек в 25 лет не может знать ту информацию, которой будет владеть в 50. Каждый думает: "если бы я только знал об этом, я поступал бы по другому"
Малиса Патология Злобст живёт в очень странной семье. Но странная она лишь по меркам людей. Обитатели Подмирья, сумрачной страны призраков, где торжествуют обман и колдовство, не видят в ней ничего особенного. Родители Малисы то и дело устраивают беспорядки и сеют ужас среди жителей их улицы. Впрочем, Злобсты творят свои пакости не просто удовольствия ради – это их работа, и относятся они к ней серьёзно.Девочке семейное дело совсем не нравится. О
Печальная комедия о людях пенсионного и предпенсионного возраста. Бывшие циркачи, бывшие музыканты, бывшие передовики производства и вдовы дипломатов. Договорятся или нет? Содержит нецензурную брань.
Томас Хэйз был простым парнем, который любил, дружил, занимался фотографией. Он стал другим, когда столкнулся с предательством. Когда из его жизни ушла любимая девушка, забрав часть души парня вместе с собой. Она забрала цвета и звуки, что наполняли его мир. Боль, обида и гнев – все, что есть в его душе после утраты любимой. Во второй раз было больнее. И Томас решается отомстить, теряя самого себя в погоне за справедливостью. Содержит нецензурную
О собаках можно говорить бесконечно, как бесконечно можно говорить о любви, детях, красоте. Эта тема относится к разряду неисчерпаемых. И почти каждый человек в своей жизни хоть раз имел с ними дело. Собака, будь то пушистый увалень-щенок или злой сторожевой пес, никого не может оставить равнодушным. Пусть не всегда эти воспоминания приятные, но сохраняются в памяти на долгие годы и заставляют время от времени возвращаться к ним, глубже осознавая
Скоротечная жизнь человека неизбежно приводит к вопросу о ценности его существования. Клеточный набор наших организмов верещит от боли за нашу совесть и мораль. Выжить – главная цель генома, что преследуется бездумной машиной зверя. Но какой ценой? – глухой вопрос, застывший в глазах бывшего человека. Фотография для обложки сделана мной близ поймы Урала в Оренбургской области.