Яўген Аснарэўскі - Трыкутнiк караля

Трыкутнiк караля
Название: Трыкутнiк караля
Автор:
Жанры: Книги о приключениях | Современная русская литература
Серии: Нет данных
ISBN: Нет данных
Год: Не установлен
О чем книга "Трыкутнiк караля"

Гарадзенскі гісторык Мечыслаў нечакана знаходзіць каштоўны прадмет – сярэбраную капсулу з часоў Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Падчас свайго палону ў Гароднi кароль схаваў артэфакт, змясціўшы туды пасланне. Запіска ўтрымлівае загадку, разгадаць якую, разам са сваімі сябрамі Вікай і Уладзімірам, спрабуе Мечыслаў. Iм удаецца высветліць, што манарх быў чальцом арганізацыі масонаў, але ў гэты час у расследаванне пачынаюць умешвацца незнаёмцы… Кніга заснавана на рэальных гістарычных фактах.

Бесплатно читать онлайн Трыкутнiк караля


© Яўген Аснарэўскі, 2022


ISBN 978-5-0053-9502-3

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Частка I. Трыкутнiк караля

Глава 1. У тры гадзіны дня

Мечыслаў ужо даволі доўга бадзяўся па цэнтры горада, пазіраючы на будынкі. Гэта быў звычайны працоўны дзень, абедзенны час якога Мечык праводзіў вывучаючы свой любімы горад. Гродна стаў яму родным, хоць вырас ён у невялікім мястэчку нездалёк.

Старыя, крывыя вулачкі, велічныя касцёлы – у гэта ўсё цяжка было не ўлюбiцца. Мечык і не спрабаваў супраціўляцца абаянню горада. Ужо ў першы прыезд ён ведаў, што хацеў бы жыць тут, сярод усёй гэтай прыгожай даўніны, якая не палохала чалавека сваёй несувымернай яму веліччу, хоць падобнае можна было сказаць, да прыкладу, пра Фарны касцёл, але ўсё ж не – і ён быў Мечыку сваім, як сябар дзяцінства, з якім звязваюць гады дробных свавольстваў і грубых правін, радасцяў і крыўдаў. Гарадзенская даўніна ўлагоджвае гараджан, радасна ўсміхаючыся ім мілавіднымі фасадамі, з маленькімі балкончыкамi, над каменным тратуарам.

Вось ужо некалькі гадоў бліскучы выпускнік аднаго з польскіх універсітэтаў, магістр гістарычных навук – пан Мечыслаў, працаваў, не пакладаючы рук, зусім не па сваёй спецыяльнасці. Працаваць прыходзілася не галавой, а рукамі і хоць, па сутнасці, Мечык нічога не меў супраць такой працы, у глыбіні душы варушылася крыўда ні то на сябе, ні то на краіну, ні то на тых, хто быў вінаваты ў такім становішчы яго краіны.

Каб філасофстваваць, зрэшты, у Мечыслава было не вельмі шмат часу. Хлопец ужо паспеў абзавесціся жонкай і маленькім дзіцём, і абодва гэтых родных і блізкіх яму чалавека, зразумела, патрабавалі самай пільнай увагі, якую Мечык з задавальненнем аддаваў ім, не забываючы пры гэтым і пра сваю творчасць.

Тварыць жа Мечыслаў мог не толькі гістарычныя нататкі, але і карціны. Гісторык сапраўды нядрэнна маляваў. Такая адоранасць, безумоўна, яшчэ больш распальвала жаданне Мечыка працаваць у асноўным сваім розумам, а не мускуламі.

У абліччы гэтага маладога, дваццаці з лішнім гадоў ад нараджэння, чалавека, была прыкметная ахайнасць. Характар пана Мечыслава быў не самы спакойны, хоць гэты добры па натуры хлопец не трацiў разважлівасьці і валодаў здольнасцю стрымліваць гарачыя парывы сваёй душы, у тыя моманты, калі яна клікала яго наперад.

Розум падказваў Мечыку, што актыўныя дзеянні не заўсёды патрэбныя і што вось так проста ўзяць і даць бязглуздаму балбесу па фізіяноміі – не заўсёды лепшае, хай нават і вельмі жаданае, рашэнне.

Не гледзячы на немагчымасць зарабляць сваёй любiмай спецыяльнасцю – гісторыяй, хоць колькі-небудзь прыстойныя грошы, Мечыслаў не кідаў сваіх заняткаў на ніве Кліо, а проста рабіў гэта ў вольны ад асноўнай працы час.

Так і зараз, у свой абед, малады чалавек хадзіў па горадзе і прымячаў тое, што яму было трэба для нататак, якія ён публікаваў у гістарычных часопісах. У распрацоўцы гісторыка было адразу некалькі артыкулаў, а прагулкі па Гродна звычайна натхнялі яго і на новыя ідэі, таму ён не спяшаўся вяртацца на працу, а ўсё блукаў і блукаў сярод мінакоў, як звычайна ў такі час, трохі спяшаючыхся і панурых, сноўдаючых па сваіх справах.

Мечыслава моцна засмучала тое, што ў яго любімым горадзе ўжо даўно даволі бязладна ставіліся да гістарычнай спадчыны. Мечык быў актыўным крытыкам дзеянняў гарадской адміністрацыі, якая разбурала старадаўнія ансамблі вулачак і плошчаў Гродна. Імкнучыся хаця б зафіксаваць на фота, атакаваных людзьмі, маўклівых сведкаў мінулага, Мечыслаў не раз дакараў сябе, калі не паспяваў да якога-небудзь доміка, са сваім фотаапаратам, раней, чым да яго паспявалі, разнамасныя групы рабочых з бульдозерам. Таму ён з вялікай увагай працягваў блукаць па старым цэнтры, узіраючыся ў знаёмыя кварталы і, з унутраным трымценьнем, уяўляў сабе чарговыя работы па паляпшэнню гарадской інфраструктуры, якія праз раз зводзіліся да разбурэння горача любiмага ім, прыгожага беларускага горада.

Цяпер ён ішоў па вуліцы Савецкай, якая выглядала зусім не па-савецку. У адным з закуткоў, што адкрываліся воку з гэтай вуліцы, некалькі чалавек у робах капалі яму.

Адным з вялікіх інтарэсаў Мечыслава была археалогія. Веды маладога чалавека ў гэтай дысцыпліне былі сапраўды шырокімі. Яшчэ ў гады першых курсаў універсітэта, ён актыўна ўдасканальваў свае навыкі археолага, абганяючы праграму і здзіўляючы выкладчыкаў. Пазней Мечык любіў аглядаць траншэі выкапаныя рабочымі на вуліцах Гродна. У іх амаль заўсёды можна было знайсці нешта цікавае для археолага. Сырая зямля, яе выгляд і пах, ужо абяцалі Мечыславу плойму адкрыццяў, і ён лёгка знаходзіў дзіўныя рэчы там, дзе іншыя мінакі бачылі толькі камякі гразі, брыдка прыліпаючыя да чыстага, яшчэ пахкага свежай скурай і офісам, абутку.

Рабочыя часцяком са здзіўленнем глядзелі на невядомага ім маладога чалавека, які вывучаў плён іх працы, але мала хто цікавіўся: што ж спатрэбілася яму тут і навошта трэба разглядаць і перабіраць кучы зямлі, выкінутай на агляд прахожых вялікімі рыдлёўкамі – шуфлямі, як іх называлі самі працаўнікі гарадской гаспадаркі.

Мечык не стаў паварочваць, каб паглядзець на яму рабочых у закутку, бо ён бачыў яе ў мінулы раз, а працягнуў рухацца наперад.

Дайшоўшы да канца вуліцы, ён павярнуў у сквер на месцы разбуранага галоўнага каталіцкага храма Гродна – Фары Вітаўта, і, прайшоўшы міма нейкай парачкі, якая займала, як звычайна, лаўку ля краю сквера, павярнуў на вуліцу Замкавую, накіроўваючыся ў бок гродзенскіх каралеўскіх рэзідэнцый. Перад ім маячыла высокая пажарная вежа. Яна была падобная да сярэднявечнай абарончай, мела фігурны флюгер і бутафорскага пажарніка на верхняй пляцоўцы.

Перайшоўшы дарогу побач з упрыгожаным гербам Гродна асабняком арыстакратаў Храптовічаў, Мечыслаў накіраваўся да драўлянай статуі Вітаўта, падоранай шмат гадоў таму літоўцамі, і калі дайшоў да яе, павярнуў налева, у Новы замак. Ззаду засталіся вароты замка з фігурамі каменных сфінксаў, якiя вось ужо больш за дзвесце гадоў ахоўвалі ўваход у былую каралеўскую рэзідэнцыю.

Звярнуўшы направа, Мечыслаў апынуўся на абрыве над мірнай плынню Нёмана. Тут адкрываўся цудоўны від на Стары замак і Каложскую царкву. Унізе, па набярэжнай, рухаліся малюсенькія фігуркі людзей, сонца свяціла ярка і яго цяпло можна было лёгка адчуць, падставіўшы твар, з заплюшчанымі вачыма, пад ззянне, якое напаўняла ўсю прастору. Аблокі – шырокія, пакрытыя неверагодна складанымі разводамі, у прасвеце якіх і гарэў яркі сонечны шар, засланялі сабою амаль усё неба, і, здавалася, віселі нізка над іскрыстымі, зялёнымі хвалямі ракі, адкрываючы ў далі, размыты блакітнай смугой пейзаж, што дэманстраваў высокія груды-горы над самым лесам.


С этой книгой читают
Кнiга вершаў. Складаецца кніга з трох частак, ці трох зайцоў. Сацыяльныя і рамантычныя элементы сплятаюцца ў вершах утвараючы адзінае цэлае – паэзію поўную музычных рытмаў і яркіх вобразаў.
Сборник концептуальных рассказов на белорусском языке, связанных общими героями. Вечные темы, такие как любовь и ненависть, верность долгу и предательство, показаны в мире, созданном с помощью элементов белорусского и литовского фольклора.
Кніга знаёміць з гісторыямі каралёў, магнатаў і шляхты. Ад гучнага палітычнага забойства да сямейнай сваркі каралеўскай пары, ад інтрыг князёў да фрывольных баляў з напаўголымі шляхцянкамі, ад падрабязнага апісання жыцця Стэфана Баторыя да біяграфій дробных дваран. Палітыка і побыт эліты Рэчы Паспалітай, паказаны з дапамогай вялікай колькасць цытат са старажытных дакументаў. Знатныя гісторыі, чытачу раскажуць іх відавочцы.
У кнізе расказваецца пра тое, хто такія русіны, літвіны, літвіністы і інцэптабеларусы, а таксама пра тое, хто насамрэч стварыў ВКЛ. Ці быў захоп літоўцамі гарадоў Панямоння? Ці з'яўляўся Навагрудак сталіцай краіны? Ці існавала старабеларуская мова і ці маюць беларусы права на спадчыну Княства, і калі так, то як гэта пераканаўча даказаць? Гэтыя пытанні, як і многія іншыя, аўтар разглядае ў дадзенай працы, абапіраючыся пры гэтым на дакладныя крыніц
Эта книга – это воспоминания об учебе в школе. Для кого-то школа – пора светлых воспоминаний и счастливая пора. Для кого-то – самое страшное время, как темные века Средневековья. Рассказы в этой книге – это реальный, пережитый опыт жизни в школе и некоторых событий за ее пределами в школьные дни. Все изложено предельно откровенно, насколько возможно, максимально детализировано из того, что можно вспомнить после окончания школы. Книга точно не ост
Две тысячи девятый – две тысячи десятый годы, город Самара. Протагонист Евгений – человек не самых одобряемых обществом взглядов. Более всего Женю беспокоит, как между собой связано всё, что может коснуться его жизни. Из чувства бессмысленности и некоторой неудовлетворённости он порой плывёт по течению и не брезгует даже весьма постыдными деяниями. Хотя нельзя сказать, что на пути он не встречает радости и удовлетворения.
К чему приводят сны? Быть может, к визиту в кабинет психотерапевта? Или это начало совершенно невероятных приключений, увлекательной, но смертельно опасной игры?Волею случая главный герой попадает в незнакомый ему мир в период раздора и смуты. Для его игры в героев там будет все: друзья, враги, жестокие сражения, тайны. И когда в конце игры придется делать выбор – он сделает его без страха и колебаний.
1872 год. Уральские забайкальские и амурские казаки попадают в плен. На Амурских нападают банды китайцев, на остальные банды хивинцы и туркмены. Казаков ведут через Афганистан и грузят на корабль. На корабле встречают кубанских казаков, которые в плену уже десять лет. По пути нападают пираты. Они освобождают казаков. Они предлагают вступить в их ряды. Те хотят подумать. Ночью забирают оружие и припасы бегут с судна. Доплывают до острова. Строят д
Кто знает, что может произойти с человеком, который пожелает приобрести маяк, на краю света, забытый богами и людьми, в неизвестном городе. Именно о приключениях такого человека расскажет Маяк.
Для Ларисы всегда на первом месте были долг и разум. Она счастлива в своей семейной жизни: замечательный муж, красавица дочь. Встреча с её единственной любовью в одночасье перевернула её жизнь. Что же в конечном итоге одержит победу в поединке долга и чувства, разума и страсти?
«Истинный дар Евтушенко – пронизанные некрасовской музыкой зарисовки с натуры: тягловая «серединная Россия», кочующая по стране в поездах, на пароходах и пёхом. Наблюдательность и неистощимость изумительны! В этом смысле стихи и поэмы Евтушенко – действительно фреска жизни страны в советское время, и подлинна эта картина не только потому, что точны и красочны ее детали, а потому, что включена фактура в душевную драму поэта, который готов раствори
«Поэт – человек, который слышит слово. Слово – это то, что отличает нас от животных. А с другой стороны, поэт – одно из самых древних животных со времен гибели динозавров. Поэт – маленький зверек. В сущности – крыса. Поэт – мелкий хвостатый зверек, который первым чувствует приближение катастрофы. Только бежать с корабля ему некуда. Пусть не будет катастроф. С остальным мы справимся». Дмитрий Воденников В книгу включены объективно лучшие стихотвор