АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка

Аб вечным. Запіскі эзатэрыка
Название: Аб вечным. Запіскі эзатэрыка
Автор:
Жанры: Эзотерика | Современная русская литература
Серии: Нет данных
ISBN: Нет данных
Год: Не установлен
О чем книга "Аб вечным. Запіскі эзатэрыка"

Кніга складаецца з дзвюх частак, першая з якіх дае адказы на пытанні: што ўяўляе сабою час? якую прыроду маюць дабро і зло? у чым розніца паміж мужчынам і жанчынай? чым на самай справе з'яўляюцца татэм і табу? што мы ведаем аб сімвалізме? У другой частцы чытач знойдзе практычныя рэкамендацыі, як разбагацець, не страціўшы здароўя, як справіцца з рэўнасцю, навучыцца карыстацца прыкметамі ў паўсядзённым жыцці і аналізаваць свае сны, пазнаёміцца са шляхамі атрымання ведаў.

Бесплатно читать онлайн Аб вечным. Запіскі эзатэрыка


© АлёнКа, 2017


ISBN 978-5-4485-0625-3

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Прадмова

Ёсць пытанні аднадзёнкі, ні для чаго непатрэбныя, нічаму не вучачыя – іх можна б і не задаваць зусім. А ёсць пытанні з веку ў век перад чалавецтвам паўстаючыя, патрабуючыя пошуку адказу на іх зноў і зноў, раз за разам – на тэмы невычарпальныя, а толькі зачэрпваемыя з крыніцы ведаў то адной светлай галавой, то другім ніяк не заспакойваючымся на дасягнутым чалавекам.

Што такое час, як не ўяўленне аб ім?

Дзе знаходзіцца, калі ёсць, мяжа, аддзяляючая дабро ад зла?

Мужчына праз жанчыну, жанчына праз мужчыну – а інакш як пазнаць свет?

Не судзі, а то што?..

Калі верыць, то як?

Татэмізм – цемрадзь прашчураў?

Не!

Веданне імі сябе!

Сапраўды спараджэнне культуры табу?

Не!

Яно ўзнікла як вынік няўмення любіць.

Сёння на самым дне, заўтра на вышыні.

Быць.

Як у кнігу глядзець у люстра-людзей наўкол, у люстра-падзей – так уведаць, хто я, хто ты ёсць, хто ён.

Трэба быць.

Кім і як – прачытай. Раптам знойдзеш у кнізе ў мяне ты радкі пра сябе.

Пытанняў розных шмат існуе.

А адказы на іх ёсць сутнасць адлюстраванне ўсяго толькі аднаго закона: адзінства і барацьбы супрацьлегласцяў, у сукупнасці ўтвараючых асобу Бога. Такім чынам, шукаючы адказы на вечныя пытанні, мы знаходзім Бога. А спазнанне Адзінага садзейнічае ўзнікненню ўнутранай патрэбы раіць – навучаць як да раю дайсці.

Хто жадае патрапіць у рай?1

Частка першая. Тэарэтычная

Аб часе

Чаму іншы раз час цягнецца так доўга? Або, насупраць, бяжыць так хутка? Калі, нарэшце, настане паваротны пункт у маім лёсе? Ад чаго залежыць час наступлення якой-небудзь значнай падзеі ў жыцці? Чым абумоўлены затрымкі ў выпадку, калі падзея з'яўляецца доўгачаканай? Час не надышоў… Чаму не надышоў? І што гэта такое – час? адчуванне часу? І па якой прычыне ён адсутнічаў да з'яўлення міфічнага Кронаса? Мы можам умяшацца ў час развіцця падзей? Якім чынам?

Аднаго разу, разважаючы такім вось чынам, убачыла сон.

«Сяджу ў пясочніцы з Дзімам Л. (мой былы вучань, ён ужо скончыў школу). Вучу яго разумець па гадзінніку. Гадзіннікаў тры. На двух я растлумачыла яму, што да чаго, трэці трымаю ў руках, хачу павучыць пераводзіць час (гадзіннікі кардонныя, з рухаючыміся стрэлкамі, таму на іх можна ўстанавіць які хочаш час)».

Калі прааналізаваць гэты сон, стане зразумела, што магчымасць кіравання часам існуе: гадзіннікі кардонныя, стрэлкі на іх пераводзяцца ўручную, значыць, і наша жыццё, жыццёвая плынь, ход падзей, час іх ажыццяўлення – у нашых руках. Л. утворана ад слова «ліпнуць». Кагосьці, хто прыліпне (прыб'ецца, прылепіцца, прыклеіцца) да мяне (як варыянт, таго, каго я «склею»), я буду вучыць разумець па гадзінніку, вучыць пераводзіць час. Яшчэ адзін нюанс. Гадзіннікаў было тры. Адзін з іх, відаць, адпавядае прошламу часу, другі – цяперашняму і трэці – будучаму. Перавесці можна было толькі трэці гадзіннік. Значыць, мы не можам змяніць прошлае, ужо позна змяняць сучаснасць, але мы можам адрэгуляваць сваю будучыню, прааналізаваўшы прошлае і цяперашняе. Хаця, пачакайце, усе гадзіннікі былі кардонныя, усе можна было перавесці, ды толькі я вырашыла папрактыкавацца на апошнім, прадэманстраваць магчымасці рэгуліроўкі часу чалавекам на прыкладзе карэкціроўкі сваёй будучыні.

Змяніць прошлае. Я ўжо разважала раней аб магчымасці павярнуць час назад. Прывяду зараз гэтыя разважанні.

Дапусцім, вы асэнсавалі, што дзесьці год дзевяць таму назад зрабілі вялізную памылку, выйшаўшы замуж не за таго чалавека, і зараз хацелі б яе выправіць. Паверце, вам нішто не перашкаджае гэта здзяйсніць – трэба толькі вярнуцца ў думках у той час, які прынята называць прошлым. Якім чынам вяртанне можна ажыццявіць на практыцы? Вазьміце старэнькі фотаальбом, адшукайце свае фотакарткі дзевяцігадовай даўніны, пажадана таксама знайсці некалькі тагачасных шлягераў. Пасля чаго дастаткова сесьці на ўтульную канапу, уключыць тую самую музыку, і, прагледзеўшы напярэдадні фотаздымкі, заплюшчыць вочы і расслабіцца ў той ступені, якая дазволіць вам дэталёва ўзнавіць падзеі даўно мінулых дзён. Атрымалася? А зараз пракруціце тое ж самае кіно яшчэ раз, адначасна выконваючы работу над памылкамі. І калі вы раптам заўважылі, што, запісваючы на дошцы дату, замест 2011 года ненаўмысна напісалі 2002, значыць, у вас атрымалася адкруціць стрэлкі гадзінніка да той кропкі, з якой цяпер можна пачаць усё спачатку!

Магчымасць адкручвання часу з наступным паскарэннем яго працякання падрабязна апісана ў казцы «Дванаццаць месяцаў». Наколькі гэта і іншыя такога роду гісторыі з'яўляюцца казачнымі?..

Такім чынам, мы можам вярнуцца ў прошлае з мэтай адрэдагаваць яго належным чынам: прабачыць непрабачанае, перажыць недаперажытае, адчуць недаадчутае, зразумець раней незразумелае. Тым самым мы непазбежна паўплываем на сваю сучаснасць, а праз яе на будучыню, залежачаю ў тым ліку ад таго, які з прапанаваных нам сёння шляхоў мы абярэм.

МЫ МОЖАМ УМЕШВАЦЦА Ў ЧАС АДБЫЦЦЯ ПАДЗЕЙ.

Што ж такое час? У тлумачальным слоўніку С. І. Ожэгава знойдзем такія азначэнні часу:

«Час. 1. У філасофіі: адна з асноўных аб'ектыўных форм (разам з прасторай) існавання бясконца развіваючайся матэрыі. Па-за межамі часу і прасторы рух матэрыі немагчымы. 2. Працягласць чаго-небудзь, вымяраемая секундамі, хвілінамі, гадзінамі. 3. Прамежак той ці іншай працягласці, у які адбываецца што-небудзь. 5. Перыяд, эпоха. 6. Пара дня, года. 7. Падыходзячая, зручная пара, спрыяльны момант. 8. Тое ж, што вольны час. 9. У граматыцы: форма дзеяслова, адносячая дзеянне ці стан да прошлага, цяперашняга або будучага».

Вычарпальнае тлумачэнне. Дадаткова хочацца звярнуць увагу толькі на адноснасць успрымання часу: мы можам адлічваць час, дзякуючы (адносна)руху Зямлі вакол Сонца, руху стрэлак гадзінніка.

«Па-за межамі часу і прасторы рух матэрыі немагчымы». Іншымі словамі, няма руху, развіцця як разнавіднасці руху – няма часу.

Вось мы і падышлі да адказу на другое пытанне: чаму час з'явіўся толькі з цягам часу («с течением времени»)? Адказ вынікае з пытання: таму што раней час не меў магчымасці цячы, рухацца. Часу і прасторы не існавала па прычыне першапачатковай нерухомасці матэрыі, па прычыне яе небыцця. Што такое небыццё? Дык гэта ж Бог! Не пазналі? Бог таму цяжкапазнавальны, што ён ёсць адзінства, еднасць усіх супрацьлегласцяў, як напрыклад: дабра і зла, радасці і смутку, працалюбства і ляноты, жорсткасці і мяккасці, бясстрашнасці і страху… Любоў і нянавісць – гэта па сутнасці адно і тое ж, палярныя праяўленні аднаго і таго ж пачуцця, бяручага пачатак з аднаго вытоку. Будучы непадзельнымі (і меўшымі пры ўзнікненні аднолькавую назву; любоў і нянавісць павінны былі называцца першапачаткова адным словам, гэтак жа як пашана і агіда (гл. Фрэйд «Татэм і табу»), і ўсё іншае), яны з'яўляюцца божымі якасцямі, і толькі з іх раздзяленнем на любоў і нянавісць адзінае дагэтуль паняцце страчвае сваю боскасць. Супрацьпастаўляючы сябе адзін аднаму, мужчына і жанчына перастаюць быць Богам. У адзінстве сіла, а не ў процістаянні. Дуалізм патрэбен толькі ў якасці інструмента для пазнання, не могучага адбыцца без параўнання. Богу трэба было падзяліцца, каб пазнаць сябе. Рух (і час) пачаўся з расколу свету надвае.


С этой книгой читают
Гэта – унікальная кніга, галоўным дзеючым персанажам якой з'яўляешся ты – той, хто чытае гэтыя радкі. «Казкі» і прысвячаюцца табе, чытачу. Месца, дзе адбываецца дзеянне, – тут. Час, калі адбываецца дзеянне, – цяпер. Мімаходзь кніга таксама пазнаёміць чытача з альтэрнатыўным поглядам на гісторыю зараджэння жыцця на Зямлі, раскажа аб узнікненні і шляхах развіцця чалавека і чалавецтва, дапаможа разгадаць таямніцу: хто ёсць Бог, як ён выглядае і што
Это – история любви. История предельно откровенная. Даже не история – исповедь автора, который искал и обрел безграничное, безымянное… В романе, помимо любовных перипетий, читатель найдёт рекомендации по улучшению качества жизни, познакомится с действенными методиками познания себя, попрактикуется в анализе сновидений, откроет для себя ряд способов управления реальностью. И всё это окутано таинственной мистичностью, пропитано лёгкой чувственность
Это уникальная книга, главным действующим персонажем которой являешься ты – тот, кто читает эти страницы. «Сказки» и посвящаются тебе, читателю. Место, где происходит действие, – здесь. Время, когда происходит действие, – сейчас. Мимоходом, вскользь книга также познакомит читателя с альтернативным взглядом на историю зарождения жизни на Земле, расскажет о возникновении и путях развития человека и человечества, укажет путь к разгадке тайны: кто ес
Книга состоит из двух частей, первая из которых даёт ответы на вопросы: что представляет собой время? какова природа добра и зла? в чём разница между мужчиной и женщиной? чем на самом деле являются тотем и табу и зачем они нам нужны? что мы знаем о символизме? Во второй части читатель найдёт практические рекомендации о том, как разбогатеть, не потеряв здоровье, как справиться с ревностью и наладить отношения с близкими, научится анализировать сно
История о взаимоотношениях с окружающим миром талантливого мальчика, страстно увлеченного литературой. Ситуация, в которую он попал, оказала сильное влияние на его характер, всю дальнейшую жизнь и судьбу.
«Красота – страшная сила, и про это рассказ Найденова. Известно, как воздействовала красота скульптур усыпальницы Медичи, сработанных Микеланджело: посетители забывали час и день, в которые они сюда пришли, и откуда приехали, забывали время суток… Молодая пара осматривает Константинополь, в параллель читая странички из найденного дневника. Происходит и встреча с автором дневника. Он обрел новую красоту и обрел свое новое сумасшествие. На мой взгл
Детские, ностальгические истории, произошедшие с автором в далёком леспромхозном посёлке в семидесятых годах прошлого века.
«Свет Боннара» – условная величина, не поддающаяся анализу, расщеплению, постижению. Так называется сборник эссе и новелл Каринэ Арутюновой, объединенных «воспоминанием о невозможном», извечным стремлением к тому, что всегда за линией горизонта, брезжит и влечет за собой. Попытка определения в системе координат (время плюс пространство), постижение формулы движения и меры красоты в видимом, слышимом, воображаемом.Часть текста ранее была опубликов
Повесть о буднях строительного склада в российской глубинке, о непростых взаимоотношениях хозяйки склада с наемными рабочими-гастарбайтерами, о возникновении любовных отношений с одним из них.
Майя давно не ждет от жизни радости, а уж тем более любви и романтики. Скучная, нелюбимая работа, постоянная тревога за сына – все это не дает ей расслабиться, почувствовать себя молодой.Эти проблемы знакомы миллионам женщин.Но Майе повезло. Неожиданно судьба дала ей шанс взглянуть на мир иначе, вернуть молодость и – главное – встретить человека, который помог ей поверить, что она может любить и быть любимой.
Однажды привычная жизнь Марины рухнула. Теперь ей приходится начинать все с чистого листа, причем в чужой стране, без поддержки и сочувствия близких. Нелегко привыкнуть к изменениям, научиться жить по чужим правилам и находить радость в самых простых вещах, но, как и сотни похожих на нее обыкновенных женщин, Марина ищет в этом мире свою дорогу.
Кира работает в крупной корпорации. Она всю жизнь мечтала помогать людям с помощью роботов.Нагато тяжело переживает смерть сестры. Судьба приводит его на завод по созданию технологий, где он надеется уйти с головой в работу.Алекс – бармен в местном заведении, ставший заложником обстоятельств и утративший способность чувствовать вкус жизни.Между ними нет ничего общего. Но однажды их судьбы переплетаются благодаря одному человеку. Эта девушка не та