Канстанцін Шанцаў - Пяшчынкі шчасця

Пяшчынкі шчасця
Название: Пяшчынкі шчасця
Автор:
Жанры: Киберпанк | Научная фантастика
Серии: Нет данных
ISBN: Нет данных
Год: Не установлен
О чем книга "Пяшчынкі шчасця"

…Калі кахаць, так захлёбваючыся. Сябраваць, так ад чыстага сэрца. І калі бойка, то біць першым і з усіх сіл…Некалькі дзён у зоне адчужэння перавярнулі жыццё героя. Быць і застацца чалавекам – нітка, якая звязала ўсе апавяданне.

Бесплатно читать онлайн Пяшчынкі шчасця


© Канстанцін Шанцаў, 2022


ISBN 978-5-0056-1023-2

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Дзень першы


Ён расплюшчыў вочы і ўбычыў неба. Ярка-блакітнае, з плывучымі па ім лёгкімі воблакамі.

– Прыгожа, – падумаў ён, і гэтая думка рэзкім болем аддалася ў яго галаве.

– Такое пачуццё, што я ўчора піў. І вельмі шмат…

Над ім праляцела некалькі крумкачоў. Незвычайна вялікія птушкі прымусілі яго трохі напружыцца.

– Хм, а чаму я не дома? І дзе я?

Усе гэтыя думкі клубком закруціліся ў яго галаве, з-за чаго ў страўніку, здавалась, з’явілась новая форма жыцця. Неяк прыпадняўшыся, ён злёгку аслупянеў. Наваколлі яму вызначана не былі знаёмыя.

– Піў! Сапраўды! Гэта ж трэба так было кудысьці заблукаць…

Тут яго погляд зачапіўся за чалавека, які ляжаў у кустах метрах у дзесяці ад яго.

– Ой, як дрэнна ляжыць. Калі небараку пачне ірваць, то ён можа і захлынуцца.

Ад гэтых думак яго самога ледзь не вырвала, але ён прымусіў сябе ісці да ляжачага чалавека. Хістаючыся з боку ў бок, ён набліжаўся да чалавека.

– Гэй, дружа! Уставай! Лежачы на халоднай зямлі здароўю можна нашкодзіць!

З гэтымі словамі ён пастараўся перавярнуць чалавека.

– Давай, уставай! Так і застудзіцца…

Не дамовіўшы фразу, ён у жаху адштурхнуў чалавека. Дакладней, цела чалавека. Тое, што са здароўем у таго ўжо не будзе праблем, казалі рана на яго грудзі і акуратная дзірка ў ілбе.

– Блін, як у кіно. Звычайна там заўсёды адна дзірка і пасярэдзіне ілба, – неяк ужо адцягнена, нібы ў сне, падумаў ён.

Секунд трыццаць ён стаяў і глядзеў на цела.

– Трэба кудысьці патэлефанаваць, паведаміць… Ага, але куды і чым? Можа ў небаракі ў кішэні тэлефон ёсць.

Абыскаўшы цела, ён сеў проста на зямлю і пачаў разглядаць тое, што знайшоў. Пісталет, жменя патронаў, аптэчка, брудны бінт, бутэлечка з настойкай ёду, чэрствы сухар і незразумелага роду прадмет. Гэты прадмет зацікавіў яго больш чым пісталет, хоць зброю ён бачыў толькі ў кіно ды ў пнеўматычных цірах страляў пару разоў. Прадмет быў падобны на тэлефон, але нейкай асаблівай канструкцыі: па баках узмоцнены ахоўнымі накладкамі, даволі трывалы на выгляд.

– Хм, відавочна не вузкаглазымі рабіўся… Што ж гэта за штука такая?

Тыкнуўшы з цікаўнасьці пальцам у экран, ён з задавальненнем адзначыў, што апарат працуе, бо ўключылася падсвятленне.

З«явіўся надпіс: Жека Шумілаў.

– Напэўна, уладальнік, – падумаў ён.

– Загінуў. Лакацыя «Бурштын». Агнястрэльнае: грудзь, галава.

– Дакладна, уладальнік, – нават неяк узрадаваўся ён, – вось жа і раны на грудзі, і на ілбе. Агнястрэльныя. Толькі што такое лакацыя «Бурштын»? Піянерлагер, ці што?

– Добра, трэба яксьці выбірацца адсюль. Трэба знайсці людзей. Жывых…

Падняўшыся, ён выключыў прыбор і стаў распіхваць па кішэнях знойдзеныя прадметы. І толькі цяпер ён зразумеў, што ў яго кішэнях няма нічога: ні пашпарта, ні ключоў ад дома, ні грошай. А калі ён патроны паклаў у кішэню штаноў, то выявіў, што нават гузік знік. Зрэшты, ужо без здзіўлення, ён выявіў, прапажу гузікаў і на куртцы.

– Добра, потым абдумаю гэта…

Агледзеўшыся па баках, ён убачыў на гарызонце пабудовы, якія аддалена нагадвалі карпусы вялізнага завода, якія стаялі на ўзгорку, а перад імі ў нізіне стаяла дзіўнага выгляду пабудова, якая нагадвала нейкае ўмацаванне з фантастычных фільмаў. Каля яе праходжаліся некалькі чалавек.

– О! Людзі! Жывыя… праўда, здаецца, усе са зброяй, але і ў мяне таксама ёсць пісталет. Хоць ваяка з мяне яшчэ той…

З гэтымі думкамі ён ішоў у бок пабудовы, пераступаючы невялікія лужыны і абыходзячы тыя, якія пабольш. Крыху не адгадаўшы з адлегласцю, яму патрэбілася зрабіць невялікі крук, бо паблізу аказалася, што пабудова абнесена плотам з трывалых сталёвых дубцоў, праціснуцца праз якія было немагчыма. Людзі, якія ахоўвалі пабудову, з цікавасцю назіралі за ім. Тое, што гэта ахоўнікі, ён нават не сумняваўся.

– Добра, хоць не страляюць, – падумаў ён.

Падышоўшы да брамы, ён убачыў акуратную чорную дзірку ствала, накіраванага ў яго бок.

– Ты хто такі? – спытаў яго ўладальнік гэтага ствала.

– Я… гэта… Н-н-не п-памятаю… – заікаючыся сказаў ён.

– Дзіўны ты нейкі, хоць і не падобны на зомбака.

– На каго?

– На… а зрэшты, ідзі ў бункер. Там навукоўцы. Можа ты ім спатрэбішся. У якасьці ўзору, ха-ха-ха, – засмяяўся ахоўнік.

– Н-н-ну, і ж-жарты ў вас, – працягваючы заікацца, ён падаўся назад.

– Так, добра. Жартую я, ідзі да навукоўцаў. Яны любяць такія загадкі. Вось толькі ствол прыйдзецца здаць.

– Каго?

– Ствол! Пісталет і патроны да яго, зразумеў?

– А-а-а! На, трымай.

– Падыдзеш да дзвярэй, націсьні кнопку выкліку, а там ідзі па інструкцыям. Зразумеў?

– Ага.

– Дзіўнае месца, што і не кажы, – думаў ён, падыходзячы да бункера.

Падышоўшы да дзвярэй, ён націсьнуў кнопку выкліку.

– Нічога сабе дзверцы! Такую і танкам не вырвеш.

Але яго думкі перапыніў скажоны дынамікам голас:

– Хто там?

– Э-э, добры дзень!

– І вам не хварэць.

– Я… гэта… не ведаю як сказаць… гэта… згубіўся…

– Што, прабачце?

– Ну, накшталт як заблукаў…

– Цікава-цікава… што ж ўваходзіце. Толькі ў тамбуры вам прыйдзецца прайсці працэдуру абеззараджання.

– А гэта не балюча?

– Не хвалюйцеся, працэдура праводзіцца сціснутым паветрам з невялікім працэнтам антысептыку.

З гэтымі словамі дзверы, злёгку рыпаючы, адчыніліся і ён увайшоў у тамбур. Дзверы плаўна зачыніліся, пачуліся пстрычкі замкоў, і ў тамбур, шыпячы як сотні раз'юшаных змяюк, пачало падавацца паветра. Запахла нейкім сродкам. Не так каб моцна брыдка, але ўсё ж. Шыпенне сціхла і ўнутраная дзверы павольна адчыніліся, прапускаючы яго ўнутр бункера.

– А тут даволі прасторна, – адзначыў ён пра сябе.

– Праходзь-праходзь, чаго рот раскрыў, – пачулася з кута, у якім стаяў ахоўнік, якога ён адразу не заўважыў.

– А куды ісці?

– Прама па калідоры, на павароце направа, там канторка. Ідзі да яе. Налева цябе ўсё роўна ніхто не пусціць. Там мой брат стаіць. Усё, ідзі.

Прайшоўшы па паказаным маршруце, ён упёрся ў канторку, за якой нейкі пажылы чалавек нешта рабіў над нейкім прыборам.

– Э-э, добры дзень.

Чэпкія вочы рэзка уткнуліся ў яго.

– Дык гэта вы згублены?

Чырванеючы, і адчуваючы сябе як школьнік, яму толькі і атрымалася адказаць:

– Ага…

– Так, так, раскажыце падрабязней, малады чалавек. Што вы памятаеце? Як сюды трапілі?

– Так, гэта… не памятаю нічога! Хоць… так, успомніў! Я на заводзе працую. Ці працаваў. Здаецца, ішоў дадому… сапраўды, з другой змены. А каб зрэзаць дарогу, пайшоў праз парк… Далей… далей… Ўспышка! І ўсё… ачуўся на зямлі. Тут непадалёк… так, і там труп ляжыць… трэба кудысьці паведаміць… бо труп… гэта ж… сур'ёзна. У яго была зброя… я забраў, але тут… на ўваходзе да вас… забралі… і ў яго тэлефон быў… такі цікавы… як быццам абаронены… сур'ёзны такі.


С этой книгой читают
Серия из восьми рассказов, «Безумие». Название говорит само за себя – здесь есть все: психоделика, мистика, фантастика… Любителям ужасов и психоделики серия рассказов «Безумие» придется по душе.Книга противопоказана людям: с сердечной недостаточностью; со слабой психикой; беременным женщинам; а также лицам, не достигшим 18-летнего возраста.
Фантастический рассказ-зарисовка о запрете на любовь и проявлении чувств в будущем обществе несвободы.
Сборник рассказов по миру настольной игры в стиле киберпанк «Гидрофилия», созданной Алексеем Козловым. Источником для вдохновения послужили фильмы о виртуальной реальности 80-х и начала 90-х годов XX века.
Книга состоит из двадцати двух рассказов различных жанров, среди которых каждый читатель найдёт для себя что-нибудь интересное.Фантастические истории окунут вас в выдуманные миры, юмористические насмешат, мистические напугают, а драматические оставят приятное послевкусие.Необычные сюжеты и нестандартные финалы захватят ваше внимание с первых описанных приключений.
Маша обладает необычными способностями: она странник, проходящий сквозь ткань миров, или попросту Сквозняк. И в каждом своем путешествии девочка должна выполнить особую миссию. В этот раз из суровой зимы она попадает в жаркое лето, но – в совершенно другой реальности! Это настоящее царство океана, сюда прилетают из самых удаленных уголков космоса, чтобы отдохнуть и подлечиться на солнце и морском воздухе. К тому же всем гостям на неделю дается не
Мы – осколки прошлого, архивы времён.Они живут в нас, говорят в нас.Это наш крестовый поход в поисках новых земель.Не во славу. А во имя.Настоящее не устраивает, в прошлом – не жить.Мы ищем не компромисс, а выход.Нас держат родственные души – Идущие по Духовному Пути.Никаких сомнений в успехе. Выдвигаемся.Ты с нами?
Собрав кучу неприятностей на должности военного следователя, я ушла на «пенсию», жить скучной обывательской жизнью. И у меня даже получалась. В течении года я мучила адептов на физподготовке, а в свободное время развлекалась, принимая заказы как наемница. Пока кому-то не взбрело в голову ее разрушить.Череда, на первый взгляд, не связанных убийств переворачивает мою спокойную жизнь с ног на голову. Ведь связь найдена, и это я. А рассле
Внимание!   Данный роман доступен по ПОДПИСКЕ! Что это такое? Автор предлагает вам оплатить книгу заранее, до старта продаж. В этом случае вы получаете доступ к закрытому блогу, где автор будет выкладывать свое произведение. Сразу после окончания, вы получаете полный файл произведения в выбранном вами формате. Если же вы не получили файл, то увидев книгу на сайте целиком, вы можете самостоятельно обратиться в магазин и вам продублируют